У заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, які праходзіў з 23 па 27 сакавіка, прымалі ўдзел трое дзятлаўчан.

Навучэнец дзясятага класа гімназіі № 1 горада Дзятлава Ягор Барук быў у саставе каманды Гродзенскай вобласці на іспытах па вучэбным прадмеце “інфарматыка”. Яго рыхтавала педагог Святлана Кетка.

Па вучэбным прадмеце “хімія” нашу вобласць на заключным этапе прадстаўляў навучэнец Казлоўшчынскай сярэдняй школы дзявяцікласнік Раман Крупіца. Да паспяховага ўдзелу ў раённым і абласным этапах і выхаду ў рэспубліканскі яго падрыхтавала педагог Таццяна Рак.

Уладзіслаў Юрэня – дзесяцікласнік сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча быў у ліку зборнай каманды Гродзенскай вобласці па вучэбным прадмеце “геаграфія”. Фінал алімпіяды праходзіў у Мазыры. Падрыхтавацца да ўдзелу ва ўсіх этапах рэспубліканскай прадметнай алімпіяды нашаму земляку дапамагла педагог Алена Саўчыц. Варта адзначыць, што вучні гэтай настаўніцы неаднаразова дэманстравалі дастойныя вынікі на розных этапах прадметнай алімпіяды. Сёлета на заключным этапе Уладзіслаў Юрэня адзначаны дыпломам другой ступені.

Віншуем нашага земляка і яго настаўніцу з “сярэбраным” рэспубліканскім вынікам.

Источник: https://diatlovonews.by/serabro-respublikanskaj-alimpiyady-va-uladzislava-jureni/