Хто сказаў, што сучасная моладзь безініцыятыўная, безыдэйная, не здатная адстаяць сваю грамадскую пазіцыю? Вучні сярэдняй школы №3 г. Дзятлава імя Іосіфа Юр’евіча Філідовіча чарговы раз даказалі, што гэта зусім не так !
26 кастрычніка каманда “Патрыёт” прыняла ўдзел у абласным злёце пошукавых атрадаў “Мы- нашчадкі Перамогі”, арганізаваным Гродзенскай абласной арганізацыяй “Белая Русь” сумесна з Гродзенскім абласным цэнтрам турызма і краязнаўства, прысвечаным 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў. У склад каманды увайшлі вучні 11-х класаў Якаўчык Станіслаў, Роўба Кацярына, Савань Аляксандра, Янкевіч Анастасія, Абрамчык Аляксандр, Мармыш Глеб.

Усе раёны вобласці накіравалі на гэта мерапрыемства сваіх прадстаўнікоў, лепшых з лепшых у пашуковай дзейнасці. Васемнадцаць каманд прыехалі у Гродна, каб прэзентаваць вынікі пошуковай дзейнасці. Праграма пачалася з прывітання ўдзельнікаў. Усім члены журы і госці пажадалі поспеха і добрага настрою. Сам конкурс складаўся з трох этапаў: візіткі, дзе трэба было прэзентаваць сваю каманду, конкурса даследчых работ з абавязковай абаронай і конкурса распрацаваных экскурсійных маршрутаў па сваёй малой Радзіме. Умовы спаборніцтва былі жорсткімі- рэгламент чатыры хвіліны на этап. Кожная хвіліна звыш адпушчаага часу- штрафны бал! І за гэты кароткі прамежак часу каманда павінна была раскрыць свой патэнцыял, паказаць найбольш поўна ўсе свае напрацоўкі, і зрабіць гэта яскрава, дакладна, упэўнена.

Усе удзельнікі злёту вельмі добра падрыхтаваліся, было відна, якая вялікая даследчая работа зроблена. У выніку жараб’ёўкі нам выпала чарга выступаць у самым пачатку, таму усе вельмі хваляваліся. Але добрая падрыхтоўка, упэўненасць і пазітыўны настрой дапамаглі пераадолець хваляванне і выступіць яскрава і без памылак. У прадстаўленні візіткі наша каманда пазнаёміла журы і ўдзельнікаў злёта з асноўнымі напрамкамі пашуковай работы. Яны падкрэслілі, што дэвіз каманды- жыць у пошуку, а галоўныя прынцыпы - долг, гонар, сумленне!
У выніку наша каманда стала пераможцай злёту пошукавых атрадаў і ўзнагароджана дыпломам першай ступені, а прыемным дадаткам сталі дыпломы другой ступені за ўсе этапы! Атрыманая перамога стала вынікам дзейнасці пошукавага атрада і сумеснай работы вучняў і педагогаў. Над падрыхтоўкай каманды працавалі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі М.М.Шавель, настаўнікі В.М.Белашэвіч, В.У. Палухін, К.В. Латушка, А.М. Саўчыц.

На сваім прыкладзе маладыя людзі паказалі, што патрыётамі становяцца тыя, хто працуе над сабой, зберагае гістарычную памяць, любіць і паважае сваю Радзіму, дасягае высокіх рэзультатаў, якія становяцца агульным поспехам нашай краіны.
Е.М. Саўчыц, В.М. Белашэвіч, кірайнікі пошукавага атрада.