16 сакавіка Гродзенская вобласць далучылася да рэалізацыі аднайменнага рэспубліканскага адукацыйнага праекта для навучэнцаў 10 класаў агульнаадукацыйных школ.

Першымі ў ім прынялі ўдзел 90 старшакласнікаў Дзятлаўшчыны сярод якіх і вучні 10А і 10Б классаў сярэдней школы №3 г. Дзятлава.

IMG 2517

Тэарэтычна-практычныя заняткі прайшлі на базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. Тут працавала каманда выкладчыкаў Слонімскага медыцынскага каледжа ў саставе кіраўніка практыкі Ларысы Гародка, загадчыцы лабараторыі хірургіі Наталлі Бадзей і загадчыцы лабараторыі тэрапіі Святланы Сычовай. Яны пазнаёмілі школьнікаў з прынцыпамі аказання першай медыцынскай дапамогі і найбольш актуальнымі пытаннямі правядзення базавай сардэчна-лёгачнай рэанімацыі.

IMG 2491

Разам з лектарамі дзеці адпрацавалі практычныя навыкі на сучасных трэнажорах і стымулятарах, кожны меў магчымасць “уратаваць” чалавека ў рэжыме рэальнага часу з прымяненнем мануальных навыкаў і атрымаць ацэнку правільнасці сваіх дзеянняў ад спецыялістаў.

IMG 2362 1

IMG 2498

Кіраўнік групы Ларыса Гародка раскрыла сэнс праекта і расказала, навошта кожнаму чалавеку ведаць прынцыпы аказання неадкладнай дапамогі:

IMG 2488

– Праект “Запусці сэрца” – надзвычай важны і патрэбны не толькі старэйшым школьнікам, але і ўсім дарослым. У паўсядзённым жыцці мы можам сутыкнуцца з сітуацыямі, калі чалавеку будзе патрэбна дапамога, і аказаць яе зможам толькі мы самі. На жаль, многія ў такіх выпадках не ведаюць, як падысці да пацярпелага і што рабіць. Упэўнена, што дзякуючы нашым заняткам кожны школьнік навучыцца правільна аказваць дапамогу і пры неабходнасці скарыстаецца сваімі ведамі і навыкамі. На маю думку, такі курс варта выкладаць не толькі падлеткам, але і даросламу насельніцтву, – адзначыла педагог. – Прыемна, што раўнадушных сёння не было. Заняткі пачаліся з пытання, хто са школьнікаў хоча звязаць сваё жыццё з медыцынай, адклікнуліся тры чалавекі. Аднак у працэсе было відаць, як у вачах навучэнцаў запальваецца агеньчык цікаўнасці, яны актыўна ўключаюцца ў працэс. Думаю, некаторыя задумаюцца аб выбары гэтай высакароднай і патрэбнай ва ўсе часы прафесіі.

IMG 2354

IMG 2370

IMG 2381

IMG 2435 1

IMG 2508

Дзесяцікласнікі падзяліліся сваімі эмоцыямі ад незвычайнага практыкуму.

Павел Дракель, навучэнец сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава:

IMG 2453

– Сёння мы не проста даведаліся, што такое сардэчна-лёгачная рэанімацыя, але і паспрабавалі яе правесці. Спачатку адпрацоўвалі на надрукаваных лістах на партах і толькі потым – на манекене з датчыкамі, па якіх самі маглі ўпэўніцца, ці ўсё мы робім правільна. Я запомніў алгарытм дзеянняў і разам з аднакласнікамі змог усё паслядоўна прымяніць. Мы запусцілі сэрца! Неперадавальныя эмоцыі, калі яно пачынае біцца пад тваімі рукамі. Спадзяюся, калі непрадбачаная сітуацыя здарыцца ў рэальным жыцці, я таксама не разгублюся.

Мерапрыемствы будуць праходзіць да 11 мая кожную суботу ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці ў межах шостага школьнага дня. Да праекта далучацца Ваўкавыскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Астравецкі, Шчучынскі, Смаргонскі раёны і горад Гродна.
Наталля АВЯРЧУК
Источник: https://diatlovonews.by/