У сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава былі праведзены класныя і інфармацыйныя гадзіны, прымеркаваныя да святкавання Дня Канстытуцыі.

Навучэнцы прынялі ўдзел у ток-шоу “Будучыня Беларусі – гэта мы”. У ходзе мерапрыемства яны мелі магчымасць задаць пытанні запрошаным гасцям: Таццяне Сямёнаўне Нікіпорчык, дырэктару дзяржаўнай установы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна”, Кацярыне Уладзіміраўне Хілімончык, першаму сакратару райкама ГА “БРСМ”. Школьнікі даведаліся, як дзяржава падтрымлівае моладзь, як абараняе іх правы. У ходзе адкрытага дыялога ўнеслі свае прапановы па супрацоўніцтве з дзіцячымі арганізацыямі, у прыватнасці БРСМ.

IMG 10833b2df508b74ef72fdc5a9b3b383f V

IMG 167c1a3b2ec8e289b5793bf065ee646a V

IMG 1c09b0f9b9bf71cc7ca920cffaeb5990 V

Тэмай абмеркавання ў класных калектывах стала Канстытуцыя як прававая апора пераемнасці і развіцця беларускай дзяржавы. У рамках круглага стала дзеці дэталёва абмеркавалі актуальныя пытанні канстытуцыйнага ладу, пазнаёміліся з дзяржаўнымі сімваламі, зместам раздзелаў і артыкулаў Канстытуцыі, правамі грамадзян, а таксама з гісторыяй узнікнення і развіцця пашпартнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь. Навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў, былі ўручаны кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

IMG 10f8c5f71a27d4cacb5447410a5771e1 V

IMG 488ba9a1540dcd505db82c845b7f7268 V

IMG 9c717510cd43d5d5622564b2aabddda4 V

IMG 37f4a574f4c0d141302f3a550cf2f95d V

IMG 0033792bc6cda5c2b39797e1d8668499 V

IMG 7f835df456c269ff362d443bdfd40d2e V