Падведзены вынікі абласнога этапу XVII Рэспубліканскага конкурсу праектаў “Энергамарафон”, які праходзіў з ініцыятывы Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Усяго на конкурс з розных установаў адукацыі Гродзеншчыны было прадастаўлена 549 работ. Прызёраў вызначалі ў некалькіх намінацыях.

Пераможцай намінацыі “Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі”, уладальніцай дыплома І ступені і грашовага гранта на суму 25 тысяч рублёў стала сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава.

Аўтары пераможнага праекта “Школа “#ЭКАНОМіЯ” – намеснік дырэктара ўстановы па выхаваўчай рабоце Марыя Шавель і настаўніца матэматыкі Кацярына Латушка.