З 8 па 12 снежня ў сярэдняй школе №3 г. Дзятлава імя І.Ю. Філідовіча прайшоў тыдзень беларускіх гульняў у рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта. Вучні старэйшых класаў праводзілі беларускія гульні для вучняў пачатковай школы. Мерапрыемства праходзіла весела, цікава, пазнавальна. Дзеці не толькі больш пасябравалі, але і дакрануліся да вытокаў народнай культуры і пазнаёміліся з беларускімі гульнямі.