У рамках Тыдня роднай мовы ва ўстанове прайшла акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску". Мэта акцыі падтрымаць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры як вучэбных прадметаў і як духоўнага здабытку народа; фарміраваць нацыянальна свядомую асобу, яе менталітэт, развіваць моўную культуру, пашыраць агульны і лінгвістычны кругагляд вучняў. Прыемна было пачуць беларускае слова на перапынках ад калег настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў.

Вынікам першага дня стала стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў. "МАЁ ЛЮБІМАЕ СЛОВА ПА-БЕЛАРУСКУ."