SJ News II - шаблон joomla Авто
Музеи нашей школы предлагают песетить выставки, посвященные ...
Мы живем на прекрасной земле, которая щедро дарит нам свои ...
27.12.19 продолжил свою работу лагерь «Улыбка». Состоялась ...
В рамках акции «Наши дети» наша школа посетила ГУО ...
Наступили зимние каникулы и в средней школе №3 г. Дятлово начал
На Дзятлаўшчыне ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы
ПРИГЛАШАЕТ!!! АКТИВНЫХ, ТВОРЧЕСКИХ, ВЕСЁЛЫХ ДЕВЧОНОК И ...
График проведения новогодних праздиков в средней школе №3 ...

Новости

Акцыя “Нашы дзеці”. Неверагодныя прыгоды пад ёлкай

На Дзятлаўшчыне ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” стартавалі раённыя ранішнікі.

24 снежня свята завітала да дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Святочнае мерапрыемства для іх падрыхтавалі педагогі і навучэнцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. У фае ўстановы і на калідорах юных гасцей, іх бацькоў, педагогаў сустракалі валанцёры, якія дапамагалі ўсім, каму неабходна была дапамога. Каб асаблівым дзецям было камфортна, у актавай зале іх запрасілі за столікі з пачастункамі.

Пачалося свята з віншаванняў, падарункаў і пажаданняў ад кіраўніцтва і грамадскіх арганізацый раёна. Моцнага здароўя, удачы, поспехаў, ажыццяўлення планаў і маленькага цуда для кожнага, хто яго чакае, у новым годзе пажадаў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік. Да віншаванняў далучылася намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Жадзейка. Яна ўручыла падарункі не толькі ад жансавета, але і ад раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду. Наступнымі прысутных віталі з падарункамі ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, старшыня праўлення Дзятлаўскага раённага аддзялення Беларускага фонду міру Марыя Жыдко, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Уладзімір Данільчык. У ліку гасцей таксама быў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч. Падарункі для асаблівых дзетак раёна перадаў дырэктар ТАА “Ізакам” Аляксандр Шалесны.

Свята пачалося з вясёлых песень. Дзеці ўжо збіраліся паклікаць Дзеда Мароза і Снягурачку, як на баль-маскарад завітала нячыстая сіла і вырашыла перамяшаць усе казкі ў казачным каралеўстве, каб сапсаваць дзецям свята. На дапамогу адразу ж прыбег памочнік Дзеда Мароза – Снегавік і яго казачныя сябры. Разам з імі юныя ўдзельнікі ранішніка падрыхтаваліся да сустрэчы навагодняга чараўніка і ўпэўнена прайшлі ўсе выпрабаванні, якія чынілі антыгероі: перадавалі рукавічку, прабіраліся праз сумёты, адгадвалі персанажаў казак, вадзілі карагоды, танцавалі. Дабро, як заўжды перамагло. Дзед Мароз і Снягурачка трапілі на свята, згулялі з дзецьмі ў гульні, паслухалі вершы, павадзілі карагоды вакол ёлкі. Было шмат радасці і весялосць.

Напрыканцы сустрэчы асаблівыя дзеці атрымалі навагоднія падарункі ад раённага выканаўчага камітэта.

Дырэктар Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Марына Гуговіч падзякавала юным артыстам сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава за цудоўнае падарожжа ў казку і таксама ўручыла ім салодкія пачастункі.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Истоник: http://diatlovonews.by/

 
Прочитано 59 раз Последнее изменение Четверг, 26 декабря 2019 21:52
Share this article

Об авторе

Дворчанин Елена Геннадьевна

Учитель информатики

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

bn1 bn2 bn3 bn4 oo.png centr tur  Wn
 dom.png   bn7 bn6  amia265.jpg  imvd_banner_170_60.jpg  
god-maloj-rodiny.jpg 2019-2.jpg turist.png sport.png olimp.png  75_let_oblasti.jpg
 В Гродно - без визы let avgust olimp Sobranie  Belarus_pomnit.png
 grodno vchera segodnia  7  ch3  legends  velo  EDI.jpg
sport_dla_vcex.png volontery.png subbotnik.png blagotsvorit.JPG  banner-djatlovshczina.jpg  

 

 

Top
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…