SJ News II - шаблон joomla Авто
График проведения новогодних праздиков в средней школе №3 ...
В государственном учреждении образования «Средняя школа №3 г. ...
26 ноября в государственном учреждении образования Средняя школа
      У каждого ребенка есть права! ...
06.11.2019 день в лагере «Улыбка» назывался «Как это было». ...
04.11. Лагерь «Улыбка» посетил кинотеатр «Спутник». Ребятам было
04.11.2019  на базе государственного учреждения образования

Новости

Зрабі свой выбар на карысць жыцця

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам аб’ядноўвае людзей з розных куткоў свету ў імкненні павысіць дасведчанасць аб ВІЧ-інфекцыі і ў знак падтрымкі тых, хто жыве з ВІЧ.

Сёлетняя кампанія па барацьбе з захворваннем праходзіць пад дэвізам “Паскарэнне мер для выкаранення СНІДу”. У рамках яе ў сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава 2 снежня прайшла інфармацыйна-асветніцкая акцыя, удзел у якой прынялі навучэнцы і педагогі сярэдніх школ № 1 і № 3, гімназіі № 1 горада Дзятлава, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў раёна, спецыялісты аддзела адукацыі райвыканкама, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

У рамках акцыі ладзіўся конкурс малюнкаў па тэмах “Ведай свой ВІЧ-статус” і “Небяспека – СНІД”. Навучэнцы пастараліся: экспазіцыя ўключыла некалькі дзясяткаў работ.

– Мы з вамі жывём у свеце вялікіх магчымасцяў, – зазначыла педагог сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава Наталля Бяняс. – Але, на жаль, сучасная медыцына не настолькі дасканалая, каб пазбавіць людзей ад усіх хваробаў. Кожны з нас – сам творца свайго здароўя, і павінен памятаць аб гэтым з дзяцінства.

Як правільна змагацца за здароўе, сябраваць са спортам, загартоўвацца расказалі і паказалі навучэнцы ўстановы з дапамогай агітацыйна-мастацкай праграмы “Здароўе – наш выбар”.

Карыснай інфармацыяй па тэме падзяліліся і госці.

Першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Кацярына Хілімончык ад імя моладзі Дзятлаўшчыны заклікала больш увагі надаваць здароўю. Яна параіла навучыцца гаварыць “не” спакусам і дрэнным звычкам, пажадала поспехаў і выдатнай вучобы.

Старшыня раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк узгадала, што галоўным сімвалам і знакам барацьбы са СНІДам з’яўляецца чырвоная стужка. Выкарыстоўваць гэту сімволіку праванаваў мастак Франк Мур. А вось Сусветная Арганізацыя Аб’яднаных Нацый заклікае да 2030 года выкараніць праблему СНІДу. Для гэтага выпрацавана спецыяльная праграма. Хочацца спадзявацца, што яна будзе паспяхова рэалізавана. Галіна Эдвардаўна заклікала прысутных да здаровага ладу жыцця, каб кожны зрабіў свой маленькі ўнёсак ў агульную справу барацьбы з захворваннем.

Настаяцель прыхода храма святых благаверных князёў Барыса і Глеба вёскі Накрышкі іерэй Аляксей Сцепановіч зазначыў, што вельмі важна берагчы жыццё – дар Божы і ўважліва адносіцца да свайго здароўя. Праваслаўная Царква заўжды падтрымлівае хворых людзей. Падтрымліваць нямоглых павінен і кожны вернік. Хворым цяжка, таму для іх вялікае значэнне маюць наша нераўнадушша і нашы малітвы. Айцец Аляксей параіў прысутным паглядзець карысную для душы кінастужку “Фарпост” і жыць з удзячнасцю Богу. Толькі такія адносіны даюць сілы кожнаму з нас пераносіць жыццёвыя іспыты і хваробы. Святар пажадаў прысутным радасці і Божай дапамогі.

Прадэманстраваная тэматычная відэастужка дапамагла дзецям і дарослым яшчэ раз узгадаць, як перадаецца ВІЧ, і глыбей зразумець працэсы, якія адбываюцца ў арганізме хворага чалавека.

Напрыканцы сустрэчы вынікі конкурсу малюнкаў падвёў доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ Мікалай Дзядовіч. Пераможцамі сталі работы навучэнак сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава Ксеніі Хамец, Веранікі Радзіеўскай, Паліны Сіневіч. Аўтары атрымалі падарункі ад раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа, раённага камітэта ГА “БРСМ”, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Источник: http://diatlovonews.by/2019/12/zrabi-svoj-vybar-na-karysc-zhyccya/

Прочитано 29 раз Последнее изменение Понедельник, 02 декабря 2019 18:58
Share this article

Об авторе

Дворчанин Елена Геннадьевна

Учитель информатики

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

bn1 bn2 bn3 bn4 oo.png centr tur  Wn
 dom.png   bn7 bn6  amia265.jpg  imvd_banner_170_60.jpg  
god-maloj-rodiny.jpg 2019-2.jpg turist.png sport.png olimp.png 75let.jpg 
 В Гродно - без визы let avgust olimp Sobranie  75_let_oblasti.jpg
 grodno vchera segodnia  7  ch3  legends  velo  Belarus_pomnit.png
sport_dla_vcex.png volontery.png subbotnik.png blagotsvorit.JPG    

 

 

Top
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…