SJ News II - шаблон joomla Авто
8 июня на площади 17 Сентября состоялся выпускной балл  -
6 июня в Национальном историческом музее Республики Беларусь ...
Сегодня прозвенел последний звонок для 37 выпускников нашей ...
В рамках работы ресурсного цента государственного учреждения ...
В  средней школе №3 г.Дятлово была проведена ...
Поздравляем победителей эстафеты по улицам города 1 Мая 2019
По итогам научно-практической  конференции заместитель ...
В  средней школе №3 г.Дятлово была проведена ...
23 апреля на базе учреждения образования в рамках работы школы

Они сражались за Родину

ВЫЗВАЛЕННЕ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ  АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ

У выніку пераможнага наступлення з 23 чэрвеня па 4 ліпеня 1944 г. войскі 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы — I.X. Баграмян), 3-га Беларускага (камандуючы — генерал I.Д. Чарняхоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы — генерал Г.Ф. Захараў) і 1-га Беларускага (камандуючы — генерал арміі, з 29.06.1944 г. — маршал Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскі) франтоў паспяхова ажыццявілі першы этап Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён», у ходзе якой яны вызвалілі сталіцу нашай рэспублікі Мінск і пад Віцебскам, Оршай, Магілёвам і Бабруйскам разграмілі галоўныя сілы нямецкай групы армій «Цэнтр».

Другі Беларускі фронт 5 ліпеня 1944 г. пачаў Беластоцкую наступальную аперацыю, якая з'явілася састаўной часткай аперацыі «Баграціён».

karta.jpg

У адпаведнасці з дырэктывай  Стаўкі  Вярхоўнага  Галоўнакамандавання войскам фронта была пастаўлена задача развіваць наступленне, наносячы ўдар у напрамку Навагрудак — Ваўкавыск — Беласток.  На працягу аперацыі разграміць рэшткі 4-й і 9-й нямецкіх армій,  якія ў паніцы адступалі на захад.

Каб не дапусціць зніжэння тэмпаў наступлення, камандуючы 2-м Беларускім фронтам генерал Г.Ф. Захараў вырашыў выкарыстаць выгаднае становішча 3-й арміі, загадаў ёй 6 ліпеня выйсці галоўнымі сіламі да ракі Нёман, а 8 ліпеня быць на рубяжы г. п. Мір, Астравец і працягваць наступленне ў напрамку м. Дварэц – Дзятлава. У загадзе камандуючага 2-м Беларускім фронтам названа 3-я армія,  якая на заходніх рубяжах нашай краіны ў першыя дні вайны адбівала лютыя атакі нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Аляксандр Васільевіч Гарбатаў быў назначаны камандзірам  арміі.

gar.jpg

Гэта вядомы, праслаўлены военачальнік.  Удзельнік Першай сусветнай вайны, у час грамадзянскай вайны камандаваў эскадронам, кавалерыйскім палком, брыгадай. Яго далейшую ваенную кар'еру перарваў 1937 год. Вырваўся з ГУЛАГу ў час вайны і адразу ж заняў пасаду камандзіра стралковага корпуса, затым прыняў 3-ю армію, удзельнічаў у Бабруйскай, Мінскай аперацыях.

120- я стралковая дывізія, якую ўзначальваў генерал-маёр Я. Я. Фогель, выйшла на раку Сэрвеч і сустрэла тут шалёнае супраціўленне праціўніка...

Лепшым было становішча ў 269-й дывізіі, якой камандаваў генерал-маёр  А. Ф. Кубасаў.  Яна захапіла мост праз рэчку Моўчадзь і 8 ліпеня авалодала буйным населеным пунктам на гэтым рубяжы.

283-я стралковая дывізія пад камандаваннем палкоўніка В.А. Канавалава моцным націскам з усходу падышла да Навагрудка і 8 ліпеня авалодала ім і  далейшы свой  шлях узялі на Дзятлава.

Правафланговыя часці арміі падышлі да Нёмана, а  іншыя часці ўжо вялі баі ля Шчары, змагаліся на тэрыторыі Казлоўшчынскага раёна. Баі ішлі і па ўсяму Дзятлаўскаму раёну. Некаторыя часці прарываліся да Мастоў.

У разгары гэтых баёў А. В. Гарбатаў час ад часу звязваўся з генералам Фогелем, сваім сябрам, цікавіўся, як там у яго ідуць справы. Ён ведаў, што дывізія Фогеля змагаецца з праціўнікам каля рэчкі Сэрвеч, таму і затрымалася.

I вось — трагедыя.  Паведамілі, што Ян Янавіч Фогель цяжка паранены, знаходзіцца пры смерці. Гарбатаў адразу  ж паехаў да баявога сябра. Аднак у жывых яго ўжо не заспеў.

9 ліпеня 283-я стралковая дывізія пад камандаваннем В. А. Канавалава вызваліла гарадскі пасёлак Дзятлава.  Вось тады і вырашылі пахаваць Фогеля менавіта тут. На пахаванні прысутнічаў і сам камандуючы 3-й арміяй А. В. Гарбатаў.

Баі за вызваленне Дзятлаўскага раёна пачаліся з рэйду ў тыл ворага 556-га стралковага палка (камандзір — падпалкоўнік П. У. Качур) 169-й стралковай дывізіі.

У баях за мястэчка і станцыю Дварэц полк знішчыў звыш 200 салдат і афіцэраў праціўніка, 3 танкі, 40 аўтамабіляў, захапіў многа рознай зброі, 2 паравозы, 20 аўтамабіляў, 5 матацыклаў.

Авіяцыя 4-й паветранай арміі, якая прыкрывала войскі 2-га Беларускага фронта, завяршыла перадыслакацыю на аэрадромы на поўдзень і захад ад Мінска і пачала больш  эфектыўна  падтрымліваць наземныя войскі фронта. Так на працягу 8 ліпеня авіяцыя вяла разведку праціўніка ў раёне Ліда — Беліца — Навагрудак — Наваельня і своечасова давала разведданыя камандаванню фронта. У прыватнасці, выявіла скапленне праціўніка на пераправах праз рэчку Моўчадзь ля Наваельні  і Рыбакі.  Камандуючы арміяй генерал  К. А. Вяршынін загадаў камандзіру 325-й начной бамбардзіровачнай авіядывізіі падпалкоўніку Г. П. Пакоеваму ноччу на 9 ліпеня разбамбіць пераправы і знішчыць жывую сілу і тэхніку ворага. Было зроблена 100 самалёта - вылетаў, загад выкананы ўзорна.

Тымі ліпеньскімі днямі каля Наваельні некаторы час дзейнічаў прамежкавы палявы аэрадром вядомага 46 – га гвардзейскага Таманскага авіяцыйнага жаночага палка, якім камандавала Герой Савецкага Саюза палкоўнік  Е. Д. Бяршанская.

bar.jpg

За час Беларускай наступальнай аперацыі лётчыцы палка зрабілі 1753 баявыя вылеты, скінулі на ворага шмат бомб.

9 ліпеня часці 169-й стралковай Рагачоўскай  дывізіі пад камандаваннем палкоўніка Ф. А. Вяроўкіна працягвалі праследаванне праціўніка па маршруце: Васявічы, Заполле, Азяраны, Агароднікі. 680-ы полк гэтай дывізіі, ідучы ў напрамку на Стараельню — Круцілавічы, 9 ліпеня выйшаў да чыгуначнай станцыі Наваельня. У 3.00 на подступах да станцыі полк завязаў бой і да 4.00 авалодаў Наваельняй. У выніку бою знішчана да 30 нямецкіх салдат.

У першым эшалоне наступлення ішла 129-я сгралковая Арлоўская дывізія пад камандаваннем генерал-маёра I. У. Панчука.

Працягваючы разгортваць наступленне, часці дывізіі, маючы шчыльнае сутыкненне з ар'ергардам адступаючага праціўніка, занялі населеныя пункты Дварэц,  Агароднікі,  Абелькавічы,  Раготна,  Казлоўшчына,  Дубраўка і 10 ліпеня выйшлі на бераг р. Шчара.

Паўночную частку Дзятлаўскага раёна вызвалялі часці 348-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра  М. А. Нікіціна. Яны ішлі па маршруце: Бярозаўка, Руда Яварская, Нясілавічы, Каршакі, Карытніца, Дзям'янаўцы, Зачэпічы, Галубы.

8 ліпеня часці 283 - й стралковай дывізіі пад камандаваннем палкоўніка В. А. Канавалава з ходу авалодалі Навагрудкам і  таксама ўзялі кірунак на Дзятлава па маршруце: Кашалёва, Хрольчыцы, Ліжэйкі, Навасёлкі. У выніку паспяховага наступлення часці 283-й стралковай дывізіі пад камандаваннем палкоўніка В. А. Канавалава раніцай 9 ліпеня вызвалілі г. п. Дзятлава .

Прочитано 86 раз Последнее изменение Вторник, 09 апреля 2019 13:46
Share this article
Другие материалы в этой категории: Жолобов Иван Алексеевич »

Об авторе

Дворчанин Елена Геннадьевна

Учитель информатики

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

bn1 bn2 bn3 bn4 oo.png    
 dom.png    bn7
bn6
 amia265.jpg  imvd_banner_170_60.jpg  
god-maloj-rodiny.jpg 2019-2.jpg turist.png sport.png olimp.png 75let.jpg 
 В Гродно - без визы let avgust olimp Sobranie  75_let_oblasti.jpg
 grodno vchera segodnia  7  ch3  legends  velo  Belarus_pomnit.png
sport_dla_vcex.png volontery.png subbotnik.png blagotsvorit.JPG    

 

 

Top
We use cookies to improve our website. By continuing to use this website, you are giving consent to cookies being used. More details…